
Бясплатная юрыдычная дапамога
- Details
- Створана 25.01.2018 08:47
24 студзеня прайшло індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажу і дарэння зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Ганна Ліпская, якая ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльнай канторы № 2 Першамайскага раёна г. Віцебска.


































