
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «1917 год у Віцебску»
- Details
- Створана 30.10.2017 06:48
26 кастрычніка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма заняткаў: «1917 год у Віцебску».
Адкрыў заняткі галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, які падкрэсліў значнасць і складанасць акрэсленай тэмы. З надыходзячай юбілейнай датай – 100-годдзем Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, прысутных павіншаваў кандыдат гістарычных навук, першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Аляксандр Дзядзінкін.
Пра становішча ў Віцебску падчас Першай сусветнай вайны расказаў кандыдат гістарычных навук, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Віктар Хаданёнак. Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава, абапіраючыся на матэрыялы дакументальных крыніц, якія захоўваюцца ў архіве, распавяла аб жыцці ў Віцебску ў перыяд лютаўскай–кастрычніцкай рэвалюцый, дзейнасці Віцебскага гарадскога грамадскага камітэта. Загадчык Віцебскага мастацкага музея Вольга Акуневіч спынілася менавіта на рэвалюцыйных падзеях, іх актыўных удзельніках, кіраўніках партыйных арганізацый, хроніцы рэвалюцыйных дзён у горадзе.
Падагульніў выступленні сваіх калег кандыдат гістарычных навук, дэкан факультэта эканомікі і права Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Віктар Акуневіч. З вялікай цікавасцю слухачы курсаў праглядзелі ўрывак з дакументальнай стужкі пра рэвалюцыйныя падзеі ў Віцебску.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайте Витебской областной библиотеки и на старонцы «В Контакте».


































