
Адкрыццё выставы «Геральдыка Латвіі»
- Details
- Створана 04.11.2017 14:57
У рамках Дзён мастацтва і культуры Латвіі ў Віцебску 2 лістапада ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы «Геральдыка Латвіі» (муніцыпальныя, фамільныя і карпаратыўныя гербы 1993–2017) латвійскіх мастакоў Ілзэ Лібіетэ і Юрыса Іванова.
На адкрыцці выставы прысутнічалі і выступілі кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Юлія Бежанар, куратар мерапрыемства кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі, мастакі Ілзэ Лібіетэ і Юрыс Іваноў. Адкрыла выставу дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян.
Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца.


































