
Паўночныя чытанні «Маўры Куннас і яго кнігі»
- Details
- Створана 20.11.2017 13:58
19 лістапада ў сектары замежнай літаратуры адбыліся гучныя чытанні кніг сусветна вядомага фінскага пісьменніка і мастака Маўры Куннаса. Мерапрыемства прайшло ў рамках Міжнароднага праекта «Паўночныя чытанні», які праводзіцца ў дваццаць першы раз. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел школьнікі ДУА «Гімназія № 2 г. Віцебска» і студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Падчас мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя кніг М. Куннаса «Сабачая Калевала», «Дамавыя», «Робін Гуд», «Вікінгі ідуць». На дацкай і шведскай мовах чытаўся ўрывак з кнігі «Aarresaari».
Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у віктарыне «Паўночныя краіны» і квэсце «Шукаем скарбы».


































