
Закрыццё інтэрнацыянальнага адукацыйнага праекту «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў»
- Details
- Створана 21.11.2017 16:03
14 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна на ўрачыстай цырымоніі закрыцця міжнароднага адукацыйнага праекта «Смаленска-Віцебскі трансфер: экалагічныя канцэпцыі гарадоў-пабрацімаў», які быў рэалізаваны пры падтрымцы Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ, былі падведзены вынікі мерапрыемства, узнагароджаны пераможцы конкурсу «Зробім зямлю чысцей!».
Прызёрамі, заняўшымі 2 і 1 месцы адпаведна, сталі работы вучняў СШ № 34 Нікіты Казакова і Арцема Пляшкова і студэнтаў групы 302-1 філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава.
У працэсе тэлемосту паміж Смаленскам і Віцебскам удзельнікі адначасова праходзіўшага закрыцця праекта ў абодвух гарадах атрымалі магчымасць пагутарыць і паўдзельнічаць у віктарыне, падрыхтаванай кожным з бакоў з мэтай праверкі ведаў аб гарадах-пабрацімах.
Усю інфармацыю аб праекце і матэрыялы круглага стала можна будзе знайсці на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі ў раздзеле «Супрацоўніцтва: сумесныя праекты».


































