
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебск як адміністрацыйны цэнтр (ад княства да вобласці)»
- Details
- Створана 30.01.2018 09:20
25 студзеня ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма: «Віцебск як адміністрацыйны цэнтр (ад княства да вобласці)».
Адкрыў заняткі новага семестра галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, які расказаў прысутным пра перспектывы курсаў: заняткі ў новым семестры будуць доўжыцца да мая. Тэма лекцыі была выбрана не выпадкова: менавіта пачынаючы з гэтых дзён і на працягу года Віцебская вобласць будзе святкаваць 80-годдзе з часу ўтварэння. Дзяніс Валер'евіч правёў экскурс у мінулае Віцебшчыны ад Віцебскага княства, Віцебскай губерні да Віцебскай вобласці, расказаў пра гістарычныя перадумовы адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу Віцебшчыны на розных гістарычных этапах. Аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Бараноўскі спыніўся на рэгіёнах, якія ў розны час уваходзілі ў склад іншых абласцей Беларусі.
З гэтага семестра жыхары Віцебска змогуць бачыць лекцыі па гісторыі горада на тэлебачанні на тэлеканале «Віцебск», першая лекцыя таксама будзе прысвечана Віцебску як адміністрацыйнаму цэнтру (ад княства да вобласці).
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».


































