
Творчая сустрэча з Мікалаем Чаргінцом
- Details
- Створана 20.12.2017 15:55
22 снежня ў бібліятэцы адбылася сустрэча старшыні грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», празаіка Мікалая Чаргінца з творчай інтэлігенцыяй горада.
У сваім выступленні перад шырокай аўдыторыяй пісьменнік і грамадскі дзеяч закрануў пытанні, якія тычацца знешняй палітыкі дзяржавы, праблем нацыянальнай эканомікі, сацыяльна-працоўнай сферы, аховы здароўя і адукацыі, навукі, спорту і жыллёвых адносін. Мікалай Іванавіч таксама адказаў на пытанні, якія паступілі падчас сустрэчы.


































