
Творчая сустрэча «Слова авангарда і рэвалюцыі»
- Details
- Створана 06.12.2017 13:53
30 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася творчая сустрэча «Слова авангарда і рэвалюцыі», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Мастацтвазнаўца Аляксандр Лісаў распавёў пра ўзаемасувязь рэвалюцыі мастацтва і палітычнай рэвалюцыі ў XX стагоддзі. Увазе прысутных былі прапанаваны прэзентацыя пра гісторыю рускага мастацкага авангарда і фільм М. Карасіка па кнізе Эль Лісіцкага «Супрематический Сказ про 2 квадрата в 6-ти постройках».
Дацэнт кафедры «Дызайн і мода» УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» Наталля Тарабука прадставіла студэнцкія работы і распавяла аб выкарыстанні ідэй рускага авангарда ў навучальным працэсе і творчай дзейнасці студэнтаў і педагогаў.


































