
Бібліяграфічны спіс «Наука Беларуси: вчера, сегодня, завтра»
- Details
- Створана 12.12.2017 08:39
Супрацоўнікамі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела бібліятэкі падрыхтаваны анатаваны бібліяграфічны спіс «Наука Беларуси: вчера, сегодня, завтра», прысвечаны Году навукі.
Год навуки быў аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам згодна з Указам № 481, прынятым у мэтах павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
У бібліяграфічным дапаможніку прадстаўлены выданні з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, прысвечаныя гісторыі развіцця і сучаснаму стану навукі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі беларускай навукі.


































