
Адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Барыса Лалыкі «Трывалая повязь»
- Details
- Створана 09.01.2018 13:35
8 студзеня адбылося адкрыццё персанальнай выставы жывапісу члена Беларускага саюза мастакоў Барыса Лалыкі «Трывалая повязь».
Барыс Генадзьевіч працуе ў станковай графіцы, жывапісе, акварэлі, з'яўляецца аўтарам ілюстрацый да кніг І. Мележа («Людзі на балоце», 1981), І. Навуменкі («У бары на досвітку», 1988), У. Някляева («Бяда», 1989) і інш.
З адкрыццём выставы мастака павіншавалі калегі Уладзімір Вальноў, Аляксандр Слепаў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская, дацэнт кафедры дызайна мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава Ігар Гарбуноў, паэт Алег Іваноў.


































