
Пасяджэнне метадычнага аб’яднання школьных бібліятэкараў
- Details
- Створана 12.01.2018 09:27
10 студзеня ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання школьных бібліятэкараў Першамайскага раёна г. Віцебска на тэму «Арганізацыя працы з бібліятэчнымі фондамі ў адпаведнасці з абноўленымі ўліковымі формамі».
Для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы. Агляд кніг беларускіх аўтараў для дзяцей і выставу метадычных выданняў абласной бібліятэкі падрыхтавала І. М. Пчалова.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска і ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Віцебска».


































