
Адкрыццё выставы дзіцячага малюнка «Маме – мой зямны паклон»
- Details
- Створана 07.03.2018 14:28
6 сакавіка ў бібліятэцы адбылося тэатралізаванае адкрыццё выставы дзіцячага малюнка «Маме – мой зямны паклон». На выставе прадстаўлены працы вучняў студыі выяўленчай творчасці «Сузор'е» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (выкладчык Святлана Хмыльніна).
У ходзе мерапрыемства рабяты ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, майстравалі падарунак і чыталі вершы для мам. Святлана Хмыльніна і кіраўнік студыі «Фольк-Арт» Наталля Курневіч разам са сваімі выхаванцамі павіншавалі ўсіх гасцей са святам 8 Сакавіка. Метадыст ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Елізавета Дзямідовіч прадставіла сувеніры – падарункі для святаў.
Выстава будзе працаваць да 19 сакавіка.


































