
Бясплатная юрыдычная дапамога
- Details
- Створана 21.03.2018 11:30
21 сакавіка ў бібліятэцы прайшло бясплатнае індывідуальнае кансультаванне па натарыяльных пытаннях (дагаворы куплі-продажы і дарэнні зямельных участкаў, нерухомай маёмасці, шлюбныя дагаворы, дагаворы падзелу маёмасці мужа і жонкі, складанне завяшчанняў, афармленне спадчыны).
Кансультацыю для чытачоў бібліятэкі правяла натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Юлія Кашпар, якая ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльнай канторы № 1 Першамайскага раёна г. Віцебска.


































