
Сустрэча з актрысай Ларысай Антосевай «Прастора душы»
- Details
- Створана 02.03.2018 12:35
28 лютага ў бібліятэцы адбылася сустрэча з актрысай, вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Ларысай Антосевай «Прастора душы».
Ларыса Антонаўна Антосева (Баярынцава) працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1984 года. Прафесійную падрыхтоўку атрымала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1976 па 1984 год працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Характарная актрыса, выканаўца шырокага творчага дыяпазону, валодае моцным драматычным тэмпераментам. Яе сцэнічным вобразам уласцівы псіхалагізм, дбайная распрацоўка.
Актрыса дзялілася з прысутнымі ўспамінамі пра жыццё, ролі і пастаноўку спектакляў, чытала вершы.
Мерапрыемства падрыхтавана сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа.


































