
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Культурнае жыццё віцяблян у 1920-я гады»
- Details
- Створана 27.02.2018 08:31
22 лютага ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». Тэма: «Культурнае жыццё віцяблян у 1920-я гады».
Лектарамі выступілі вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава і галоўны захавальнік фондаў ДУ «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» Сяргей Марціновіч .
Святлана Мясаедава расказала слухачам курсаў пра культурнае жыццё горада ў паслярэвалюцыйны час. Стварэнне ў Віцебску пралетарскага ўніверсітэта, дзяржаўнага сімфанічнага аркестра, Тэатра рэвалюцыйнай сатыры, гастролі вядомых выканаўцаў – усё гэта светчыла пра тое, што культурнае жыццё было дастаткова насычаным. Была створана мастацка-дэкаратыўная майстэрня, якая рабіла ўсе дэкаратыўныя работы па горадзе – афармлялі шыльды, афішы і плакаты. Кіраваў майстэрняй Марк Шагал. Музычнае жыццё горада ўлетку праходзіла ў садзе Ялагі.
Пра кінематограф у 1917-1932 гг., сетку кінатэатраў, фільмы, якія дэманстраваліся ў той час, кінаафішы і рэкламу фільмаў у газетах, кінафільмы, знятыя ў Віцебску ў 1917-1920 гг., пра з'яўленне гукавога кіно цікава і змястоўна расказаў Сяргей Марціновіч.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.
Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».


































