
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 01.03.2018 13:07
28 лютага ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў прававы лікбез «Я – будучы выбаршчык».
Студэнты Юрыдычнай клінікі Міжнароднага універсітэта МІПСА Алёна Матусевіч і Таццяна Бандарэнка расказалі навучэнцам 2 «В» класа школы № 2 г. Віцебска аб тым, што такое выбары і правялі прававую віктарыну.
Напрыканцы мерапрыемства быў выбраны актыў клуба.


































