
Краязнаўчы лекторый «Рыцарскія маршруты: Англія, Францыя, Іспанія»
- Details
- Створана 07.03.2018 13:42
3 сакавіка ў сектары замежнай літаратуры адбыўся краязнаўчы лекторый «Рыцарскія маршруты: Англія, Францыя, Іспанія», прымеркаваны да Сусветнага дня пісьменніка. Эпоха Сярэднявечча дала штуршок для стварэння нацыянальных эпасаў пра подзвігі рыцараў, затым гэтую эстафету падхапілі пісьменнікі розных краін Ж. Бядзье, В. Скот, М. Друон, М. дэ Сервантэс, Г. Сянкевіч і інш.
У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся пра легендарныя прыгоды караля Артура і рыцараў круглага стала, пазнаёміліся з французкай паэмай «Песня пра Раланда» і рыцарам «без страху і папроку» – Баярдам, зазірнулі ў сярэднявечны рыцарскі замак з Донжонам, які апісаў В. Скот ў рамане «Айвенга». Завяршылася мерапрыемства рыцарскім турнірам.
Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Рыцарства сярэднявечча».


































