
Творчы вечар Алены Крыклівец «Игра в классики»
- Details
- Створана 30.03.2018 11:24
27 сакавіка ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар паэтэсы, кандыдата філалагічных навук Алены Крыклівец «Гульня ў класікі». На пачатку творчага вечара выступіла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка, якая ўручыла Алене Крыклівец Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Алена Уладзіміраўна расказала як пра свае першыя крокі ў літаратуры, так і пра сённяшнія здзяйсненні і планы. Удзел і перамогі ў шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсах, цікавыя праекты ў родным Віцебску, выкладчыцкая праца і з'яўленне новых вершаў – на ўсё гэта хапае часу, энергіі, натхнення ў Алены Крыклівец. Шмат цёплых словаў у адрас Алены Крыкліцец выказаў кіраўнік музычнай студыі «Альтанка» Мікалай Радзівонаў, які ўжо больш за дваццаць гадоў піша песні на вершы паэтэсы. Некалькі гэтых песень прагучала на творчым вечары. Класны кіраўнік Алены Крыклівец Вера Аўдошкіна павіншавала сваю былую вучаніцу і таксама ўзгадала пра тое, як рана і яскрава праявіўся паэтычны талент Алены. Паэт, кіраўнік літаратурнага клуба «Літкафейнік» Алег Сяшко падкрэсліў незвычайную адказнасць і арганізаванасць Алены Крыклівец пры працы над любымі праектамі, у якіх яна бярэ ўдзел.
На творчым вечары гучала шмат цудоўных вершаў, якія даўно палюбіліся прыхільнікам творчасці паэтэсы.


































