
Адкрыццё выставы «Маляваныя сны»
- Details
- Створана 16.07.2018 10:07
12 ліпеня адбылося адкрыццё выставы роспісу па тканіне «Маляваныя сны» (маляваныя дываны) майстроў з г. п. Лёзна Віцебскай вобласці, членаў ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Жанны Ільюшкінай і Ірыны Церашковай.
Для работ Жанны Уладзіміраўны характэрна спалучэнне раслінных узораў і казачных сюжэтаў з жывёламі, птушкамі, прыроднымі з'явамі. У асноўным выкарыстоўвае свабодны кісцевы роспіс і трафарэтны спосаб, у якасці шляка – набіванку з тонкім карункавым узорам белага колеру.
Ірына Міхайлаўна выкарыстоўвае пераважна трафарэтны спосаб. Дываны адрозніваюцца строгай сіметрыяй і выразнай стылізацыяй на аснове плоскай каляровай плямы і контурнай лініі. Сюжэты работ бярэ з беларускай міфалогіі.
Выстава працуе да канца жніўня.


































