
Тэатральная гасцёўня
- Details
- Створана 23.03.2018 14:31
21 сакавіка ў сектары замежнай літаратуры адбылася тэатральная гасцёўня з аматарскім тэатральным калектывам «Светач». Сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня тэатра.
Рэпертуар тэатральнага калектыву «Светач» фарміруецца з твораў сусветнай і айчыннай драматургіі. У рамках тэатральнай гасцёўні калектыў прадставіў спектакль па творы Я. Купалы «Прымакі», які з вялікім поспехам прымалі гледачы.
Выказваем вялікую падзяку калектыву «Светач» і яго кіраўніку Піталенка Раісе Міхайлаўне за ўдзел у мерапрыемстве.


































