
Астрахань – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог
- Details
- Створана 03.04.2018 15:08
2 красавіка ў бібліятэцы ў рамках праекта «Астрахань – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог» адбылася чарговая прафесійная on-line сустрэча з калегамі з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі сустрэчы падзяліліся вопытам работы па пытаннях фарміравання фондаў, абслугоўвання карыстальнікаў, напрацоўкамі ў сферы краязнаўчай работы, сацыякультурнай дзейнасці, абмеркавалі план сумесных мерапрыемстваў.


































