
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Папковіча «Зазімак»
- Details
- Створана 18.04.2018 09:30
10 красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі выбраных вершаў паэта, перакладчыка Уладзіміра Папковіча «Зазімак». Уладзімір Папковіч – аўтар дзесяці зборнікаў вершаў. Новая кніга выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка», у яе ўвайшлі розныя па тэматыцы вершы.
На прэзентацыі выступіла старшы выкладчык кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Ірына Саматой, якая адзначыла галоўныя рысы творчасці Уладзіміра Папковіча. Уладзімір Антонавіч чытаў вершы, што ўвайшлі ў новую кнігу, расказваў гісторыю з'яўлення некаторых твораў, разважаў пра жыццё.
У хуткім часе кніга з'явіцца ў фондзе бібліятэкі.


































