
Інтэрактыўны ўрок «Касмічныя старты»
- Details
- Створана 13.04.2018 15:49
13 красавіка супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі інтэрактыўны ўрок «Касмічныя старты», прысвечаны Дню касманаўтыкі.
Навучэнцы 2-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска» ў форме гульні пашырылі свае веды пра космас і людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё яго асваенню.
У ходзе мерапрыемства рабяты ўдзельнічалі ў розных конкурсах, а таксама адказалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны.


































