
Творчая сустрэча з Вольгай Маслюковай «Вясна, каханне і кнігі»
- Details
- Створана 28.04.2018 13:32
26 красавіка ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар пісьменніцы Вольгі Маслюковай «Вясна, любоў і кнігі».
Вольга Маслюкова – аўтар васьмі раманаў, двух зборнікаў апавяданняў і кнігі казак. У абласной бібліятэцы пісьменніца выступала ўпершыню і прадставіла ўвазе ўдзельнікаў мерапрыемства розныя бакі свайго таленту.
Падчас вечара Вольга Іванаўна прачытала ўрыўкі з апавяданняў, быў паказаны буктрэйлер пра творы пісьменніцы. Пастаноўку па апавяданні Вольгі Маслюковай «Надакучыў» прадставіў гледачам самадзейны тэатр «Светач» пад кіраўніцтвам Раісы Піталенкі.
Вольга Маслюкова піша не толькі празаічныя творы, але і вершы. Загадчык бібліятэкі імя С. Маршака Святлана Зуева прачытала два вершы аўтара. Вершаваная казка «Высакародны вожык» з новай кнігі Вольгі Маслюковай «Казка за казкай» прагучала ў выкананні навучэнкі сярэдняй школы № 4 г. Віцебска Рыты Круглікавай. Сваё паэтычнае прысвячэнне Вользе Маслюковай прачытаў Леў Палыкоўскі.
Добрыя словы падзякі і пажаданні творчага натхнення прагучалі ў выступленнях пісьменніцы Стасі Наркевіч, дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Віцебска Алены Багацёнак, прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання «Залаты ўзрост».
Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства сталі песні на словы Вольгі Маслюковай у выкананні Наталлі Жыгуновай.


































