
- Details
- Створана 21.08.2012 14:52
ШМАТГРАННАСЦЬ АДЛЮСТРАВАННЯ
ЯКУБ КОЛАС У МАСТАЦТВЕ
Класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі Якуб Колас – аўтар шырокіх эпічных твораў у паэзіі і прозе. Яго творчасць – невычэрпная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станковай графікі. Не магла не прывабіць, не ўсхваляваць іх і асоба пісьменніка.
Яшчэ ў дарэвалюцыйныя гады зроблена мастацкае афармленне першых твораў паэта, вокладкі кніг, такіх, як “Песні-жальбы”, “Родныя з’явы” і інш.
Шэраг партрэтаў народнага песняра выканалі мастакі-графікі. Яны цесна звязаны з аўтабіяграфічнымі і біяграфічнымі творамі.
Шматлікія творы мастакоў ахопліваюць асноўныя перыяды жыцця і дзейнасці Якуба Коласа.
Павага народа, памяць пра барацьбіта за шчасце, светлае будучае ўвекавечаны буйнейшай манументальнай работай З. Азгура – помнікам вялікаму песняру, устаноўленым на плошчы, якая носіць яго імя ў сталіцы нашай рэспублікі.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Шматграннасць адлюстравання : Якуб Колас у мастацтве”, якая пройдзе з 2 жніўня па 2 верасня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Гарон, А. Думы пра Беларусь Святаслава Федарэнкі / А. Гарон // Роднае слова. — 2002. — № 5. — С. 81.
2. Горава, Г. В. "Партрэт народнага паэта Беларусі Якуба Коласа" Уладзіміра Стальмашонка, каларыстычныя і фармальныя асаблівасці / Г. В. Горава // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня 2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 134–177.
3. Колас Якуб у творчасці мастакоў : альбом / сост.: Ю. А. Карачун. — Мінск : Беларусь, 1982. — 23 с.
4. Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky : фотоальбом / авт. идеи и рук. проекта В. Прокопцов ; авт. текста и сост. Б. Крепак ; фото Ю. Иванова [и др.] ; пер. на англ. яз. С. Сиверина. — Минск : Беларусь, 2008. — 171 с.
5. Назараў, В. Электронны Якуб Колас / В. Назараў // Веды. — 2007. — № 2. — С. 7.
6. Нячай, Г. Крыніца натхнення / Г. Нячай // Мастацтва. — 2002. — № 9. — С. 11—13.
7. Пугачева, Э. Н. Михаил Савицкий / Э. Н. Пугачева. — Минск : Беларусь, 1982. — 195 с.
8. Пяткевіч, Т. На коласавым прыстанку / Т. Пяткевіч // Літаратура і мастацтва. — 2007. — № 22. — С. 11.
9. Танк, М. Стагоддзе першае, назаўсёды памятнае / М. Танк // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 2. — С. 3—7.
10. Цветков, Ю. Кино, распятое на кресте / Ю. Цветков // Беларуская думка. — 2002. — № 1. — С. 158—166.
11. Шаранговіч, В. Янка Купала і Якуб Колас у маім жыцці і творчасці / В. Шаранговіч // Роднае слова. — 2004. — № 1. — С. 74—77.
КНІГІ |
![]() |
Горава, Г. В. “Партрэт народнага паэта Беларусі Якуба Коласа” Уладзіміра Стальмашонка, каларыстычныя і фармальныя асаблівасці / Г. В. Горава // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 134–177.
Вучоныя і пісьменнікі Беларусі абагульняюць багацейшы творча-мастацкі вопыт выдатных песняроў Янкі Купала і Якуба Коласа і вызначаюць шляхі далейшага вывучэння іх невычэрпнай літаратурна-мастацкай спадчыны.
|
![]() |
Михаил Савицкий = Mikhail Savitsky : фотоальбом / авт. идеи и рук. проекта В. Прокопцов ; авт. текста и сост. Б. Крепак ; фото Ю. Иванова [и др.] ; пер. на англ. яз. С. Сиверина. — Минск : Беларусь, 2008. — 171 с.
О жизни и творчестве народного художника БССР, народного художника СССР Михаила Андреевича Савицкого, творческий путь которого пролегает через разные эпохи, соединяя их между собой. Через него можно увидеть самый ход времени, движения искусства и движения жизни, что для художника всегда было нераздельно.
Благодаря данной книге мы можем пройти с Мастером по узловым моментам художественной и общей истории, мы можем точнее понять их — или хотя бы приблизиться к этому.
|




































