
Краіназнаўчая гадзіна «Беларускія традыцыі па-англійску»
- Details
- Створана 26.04.2018 14:20
25 красавіка ў сектары замежнай літаратуры адбылася краіназнаўчая гадзіна «Беларускія традыцыі па-англійску», прымеркаваная да Года малой радзімы і Міжнароднаму дню англійскай мовы.
Беларусь – дзіўная краіна, дзе арганічна суіснуюць буйныя гарады і маленькія вёскі, у якіх беражліва захоўваюцца нацыянальныя і сямейныя традыцыі.
З традыцыямі выхавання дзяцей у беларускай сям'і, народнымі святамі (Масленіца, Купалле, Каляды, Дажынкі), беларускай кухняй, нацыянальным касцюмам і народнымі промысламі (ганчарства, пляценне з лазы і саломкі, ткацтва, вышыўка, роспіс па шкле) у ходзе мерапрыемства пазнаёміліся кітайскія студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».


































