
З 75-годдзем Вялікай Перамогі!
- Details
- Створана 06.05.2020 08:44
Паважаныя ветэраны, калегі, чытачы!
Віншуем вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі!
9 Мая – свяшчэнная і дарагая для кожнага з нас дата, якую мы сустракаем з асаблівымі пачуццямі. Мы заўсёды будзем шанаваць подзвіг усіх, хто гераічна змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай, працаваў у тыле, аднаўляў краіну ў пасляваенныя гады. Мужнасць, стойкасць і самаадданасць пакалення пераможцаў жыве ў нашай памяці і сёння з'яўляецца прыкладам для ўсіх нас.
Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым урачыстым святам і пажаданні міру, дабрабыту, здароўя і шчасця вам і вашым блізкім!



































