
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 17.05.2018 11:06
6 мая ў бібліятэцы для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў урок-папярэджанне «Бяспечныя канікулы».
Удзел у мерапрыемстве прыняў супрацоўнік Віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь старшы інспектар-кінолаг гадавальніка службовых сабак маёр міліцыі Вячаслаў Федасенка. Дзецям быў прадэманстраваны агульны курс падрыхтоўкі службовага сабакі. Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска капітан міліцыі Аляксандр Дзямешчанка расказаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікул.
Атрыманыя веды дзеці замацавалі, паўдзельнічаўшы ў віктарыне, якую правяла бібліятэкар сектара «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» Юлія Малашонак.


































