
Творчая сустрэча харавых калектываў «Музыка аб’ядноўвае сэрцы»
- Details
- Створана 28.05.2018 15:12
24 мая ў рамках міжнароднага культурнага праекта «Музыка аб'ядноўвае сэрцы» адбылася творчая сустрэча і канцэрт з удзелам хору «Бізантыум» (г. Суст, Нідэрланды) (кір. Алеся Шаева), узорнай вакальнай студыі «Асоль» (кір. Алена Фальковіч), узорнага вакальна-харавога калектыву «Дзвіна» (кір. Вольга Фальковіч) ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» і хору храма святой пакутніцы Таціяны г. Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (кір. Лілія Тарасенкава).
Кіраўнікі калектываў віталі гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, абмяняліся памятнымі сувенірамі. У час канцэрта гучала сучасная музыка і класічныя творы заходнееўрапейскіх і рускіх кампазітараў.


































