
Выстава «Нацыянальны каларыт»
- Details
- Створана 22.05.2018 15:41
21 мая ў бібліятэцы адкрылася выстава «Нацыянальны каларыт», прымеркаваная да Міжнароднага дня культурнай разнастайнасці і Года малой радзімы.
У нашым горадзе атрымліваюць адукацыю студэнты з розных краін свету, якія, несумненна, трапятліва захоўваюць успаміны пра сваю далёкую малую радзіму. Дзякуючы дарагім іх сэрцу прадметам побыту, выстава здзіўляе тэматычнай разнастайнасцю. Сярод экспанатаў – нацыянальнае адзенне, галаўныя ўборы, абутак, упрыгожванні, рэлігійныя атрыбуты, канцылярскія прыналежнасці, посуд, цацкі, грабяні і сувенірная прадукцыя.
На цырымоніі адкрыцця выставы студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» з рэспублікі Шры-Ланка прадэманстравалі нацыянальныя мужчынскія і жаночыя касцюмы і выканалі танец.
На выставе прадстаўлена 64 экспанаты з 11 краін свету: Кубы, Балгарыі, Ізраіля, Шры-Ланкі, Індыі, Каралеўства Комбоджа, Туркменістана, Таджыкістана, Казахстана, Азербайджана і Кітая.
Выстава будзе працаваць да 24 мая.


































