
Ларыса Бруева. «Пока не похоронен последний павший солдат»
- Details
- Створана 28.05.2018 14:13
Даўно ў мінулым засталіся падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але да гэтага часу нямала безымянных салдат, загінуўшых падчас вайны, пакояцца ў нашай зямлі. Месцы пахаванняў многіх з іх невядомы дагэтуль. Вяртаць з небыцця імёны загінуўшых за свабоду нашай зямлі воінаў дапамагаюць энтузіясты пошукавага руху.
Кіраўніком Віцебскага рэгіянальнага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання «ПОШУК» (на базе ўстановы культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова») з'яўляецца Ларыса Бруева. Ларыса Навумаўна – член камісіі Віцебскага абласнога савета ветэранаў па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, член Каардынацыйнага Савета Міжнароднай асацыяцыі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў «Народная памяць аб абаронцах Айчыны». Шмат часу яна аддае ўстанаўленню імёнаў загінуўшых абаронцаў Айчыны.
У 2009 годзе Ларыса Бруева выдала кнігу «Пока не похоронен последний павший солдат», якая з'яўляецца летапісам пошукавага руху ў Віцебскай вобласці. У цяперашні час працягваецца работа па састаўленні картатэкі па спісах воінаў 30-ці дывізій, якія вызвалялі Віцебскую вобласць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З дазволу аўтара выдання Ларысы Бруевай электронны варыянт кнігі «Пока не похоронен последний павший солдат» размешчаны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі.


































