
Музычна-паэтычны вечар «Ліпеньскія ўзоры»
- Details
- Створана 24.07.2018 14:46
19 ліпеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбыўся музычна-паэтычны вечар «Ліпеньскія ўзоры».
На працягу мерапрыемства гучалі творы філасофскай, любоўнай і гарадской лірыкі віцебскай паэтэсы, педагога, бібліятэкара Наталлі Салаўёвай. Наталля Фёдараўна прымала віншаванні з днём нараджэння, паэтычныя і музычныя прысвячэнні ад сяброў – паэтаў, музыкантаў, мастакоў. Цёплыя словы ў адрас паэтэсы прагучалі ў гэты вечар ад Ф. Сіўко, В. Русілка, Л. Сіманёнак, А. Лазебнай, А. Іванова, С. Лузгіна, Н. Несцярэнка, Г. Кастэнка, В. Шамшура, ансамбля «Камертон», групы «Каўчэг» і многіх іншых.


































