
Сустрэча з Алегам Аляксандравічам Шчыгельскім
- Details
- Створана 09.08.2018 15:11
8 жніўня адбылася сустрэча з інструктарам высакагорнага турызму, кандыдатам у майстры спорту СССР Алегам Аляксандравічам Шчыгельскім, прымеркаваная да Міжнароднага дня альпінізму.
Падчас мерапрыемства Алег Аляксандравіч распавёў пра захапленне горнымі відамі спорту і сваё ўзыходжанне на Эльбрус. У гэтым годзе адзначалася 75-годдзе вызвалення Паўночнага Каўказа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У рамках гэтай падзеі А. А. Шчыгельскі прачытаў гасцям мерапрыемства невялікае паведамленне аб аперацыі нямецкага камандавання «Эдэльвейс» па захопе Каўказа і далейшым вызваленні тэрыторый савецкімі войскамі.
Удзельнікам мерапрыемства была прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца з відэаматэрыяламі да Міжнароднага дня альпінізму, працамі Алега Шчыгельскага на гэтую тэму, а таксама з ваеннай картай «Бітва за Каўказ».


































