
Зборнік матэрыялаў IIІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»
- Details
- Створана 13.08.2018 13:23
23 лістапада 2017 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася IIІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебская абласная бібліятэка, Віцебскі абласны краязнаўчы музей і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава.
Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена больш за 80 заявак ад краязнаўцаў, гісторыкаў, супрацоўнікаў архіваў, музеяў, бібліятэк, вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі, Латвіі, Расіі, Украіны. Шырокая тэматыка дакладаў, прадстаўленых на секцыях, закранала разнастайныя пытанні гісторыі Беларусі, гісторыі мастацтва і кнігадрукавання, літаратуразнаўства, краязнаўства.
У Т. 3 штогадовага выдання «Віцебскі край» увайшлі матэрыялы IIІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.
Віцебскі край : матэрыялы IIІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 23 лістапада 2017 г., Віцебск / Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна», Установа культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», Кафедра гісторыі Беларусі ; рэдкал.: Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. – Т. 3. – 467 с.


































