
Медыячас «Добрае і вечнае»
- Details
- Створана 14.09.2018 14:24
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк Беларусі, 13 верасня супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі медыячас «Добрае і вечнае», прысвечаны 190-годдзю з дня нараджэння Льва Талстога.
Для вучняў 3-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Віцебска» была падрыхтавана электронная прэзентацыя пра жыццё і творчасць вялікага рускага пісьменніка. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі экранізацыі баек пра сяброўства, дабро, узаемадапамогу, удзельнічалі ў розных конкурсах, а таксама адгадвалі загадкі.


































