
Творчая сустрэча з мастацтвазнаўцам Таццянай Катовіч
- Details
- Створана 18.09.2018 09:44
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк Беларусі, 13 верасня ў актавай зале бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з мастацтвазнаўцам Таццянай Катовіч.
На сустрэчы доктар мастацтвазнаўства, прафесар прадставіла свае новыя кнігі з цыкла SACRUM. Сярод іх манаграфіі «Витебский набат. 1623» і «Сакральный центр: эскизы», якія выйшлі ў 2018 годзе, а таксама кніга «Супрематический канон» серыі «Петли времени».
Больш поўна пазнаёміцца з творчасцю Таццяны Віктараўны прысутныя мелі магчымасць на прадстаўленнай кніжнай выставе.


































