
Бясплатныя курсы па гісторыі горада «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя». «Храмы старога Віцебска: у пошуках страчанага»
- Details
- Створана 02.10.2018 09:08
27 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася першая публічная лекцыя трэцяга сезона на тэму «Храмы старога Віцебска: у пошуках страчанага», якую правёў вядомы віцебскі краязнавец, аўтар шматлікіх фотапраекцый па гісторыі горада Віктар Барысенкаў.
Віктар Барысенкаў прадставіў увазе прысутных распрацаваную ім табліцу храналогіі храмаў Віцебска, на якой адзначаны ўсе вядомыя на сённяшні дзень храмы; вылучаны драўляныя, каменныя храмы, храмы, якія будавалі на могілках. Выявы амаль усіх храмаў можна было пабачыць на фотапраекцыях краязнаўцы. Слухачы курсаў таксама паглядзелі відэафільмы пра храмы старога Віцебска і Маркаў манастыр. Тэма лекцыі будзе працягнута на наступных занятках курсаў.
Арганізатарамі бясплатных курсаў з'яўляюцца кафедра гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці і Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «VARGENTORN».
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































