
Літаратурнае свята «Табе, мой краю родны: пісьменнікі-лаўрэаты абласных літаратурных прэмій – Віцебшчыне»
- Details
- Створана 11.10.2018 08:39
Цыкл мерапрыемстваў «Да 80-годдзя з часу ўтварэння Віцебскай вобласці»
9 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося літаратурнае свята «Табе, мой краю родны!»: пісьменнікі-лаўрэаты абласных літаратурных прэмій – Віцебшчыне» з цыкла мерапрыемстваў «Да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці». Вечарына была наладжана сумесна з Віцебскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова расказала прысутным пра лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча» Віцебскага аблвыканкама і «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага аблвыканкама. На слайдах электроннай прэзентацыі ўдзельнікі свята ўбачылі ўсіх пісьменнікаў-лаўрэатаў абласных літаратурных прэмій. Прагучалі вершы Уладзіміра Караткевіча, Алега Салтука, Барыса Беляжэнкі пра родны край.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка расказала ўдзельнікам свята пра заснаванне «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі», прадставіла пісьменнікаў-лаўрэатаў, якія прысутнічалі на вечарыне, і прачытала свае новыя вершы. У выкананні Сяргея Калодкіна прагучала песня на словы Тамары Красновай-Гусачэнкі і музыку Віктара Шавякова.
На літаратурным свяце чыталі свае вершы и расказалі, над чым ідзе праца зараз, паэты Вольга Русілка, Мікалай Намеснікаў, Алена Фядзяева. Дачка Маіны Бабарыкі Алена расказала пра кнігу казак пісьменніцы, што выйшла ў свет у 2018 годзе, і прачытала яе новыя вершы. Сваімі ўспамінамі пра паэта Барыса Беляжэнку падзялілася Лілія Забаўленка. Лаўрэат «Літаратурнай прэмія імя Петруся Броўкі-2017» Ганна Навасельцава пазнаёміла прысутных з героямі сваіх твораў.
На выставе, падрыхтаванай супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, былі прадстаўлены кнігі ўсіх лаўрэатаў абласных літаратурных прэмій.


































