
Сустрэча з касметыкам-эстэтыстам «PRO_внешность: от улыбки до морщинки»
- Details
- Створана 05.10.2018 11:13
2 кастрычніка аддзелам эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры была арганізавана сустрэча з касметыкам-эстэтыстам Людмілай Мядзведзевай.
Яна распавяла пра асноўныя правілы догляду за скурай твару ў любым узросце, пра навінкі ў галіне касметалогіі, аб салонных і хатніх касметычных працэдурах. А таксама на практыцы прадэманстравала, як правільна рабіць масаж і даглядаць за скурай твару ў асенне-зімовы перыяд.


































