
Адкрыццё выставы аўтарскіх лялек Анастасіі Марозавай «Героі казак»
- Details
- Створана 04.01.2019 09:09
3 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылося адкрыццё выстаўкі аўтарскіх лялек Анастасіі Марозавай «Героі казак».
У калекцыі прадстаўлены персанажы казак англійскіх пісьменнікаў Брайана і Сінтыі Патэрсан з серыі «Казкі Лісінага Лесу». Аўтар стварае цацкі па тэхналогіі «тэддзі», выкарыстоўваючы розныя тэхнікі і прыёмы. З адкрыццём выставы Анастасію павіншавалі калегі: загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Таццяна Калтунова і педагог гэтай установы Алеся Халадовіч.
Выстава будзе экспанавацца на працягу студзеня. Запрашаем усіх жадаючых.


































