
«Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Храмы старога Віцебска: у пошуках страчанага. Частка 2»
- Details
- Створана 15.10.2018 12:30
11 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася чарговая лекцыя курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». З працягам лекцыі «Храмы старога Віцебска: у пошуках страчанага» выступіў вядомы краязнаўца Віктар Барысенкаў, які распавёў пра страчаную культурную спадчыну старажытнага Віцебска. Былі разгледжаны фактары знішчэння храмаў у розныя гістарычныя перыяды, ганенні на служыцеляў культу ў савецкі час. Віктар Барысенкаў закрануў таксама пытанне ўзнаўлення страчанай спадчыны; на відэапрэзентацыі можна было ўбачыць храмы, на месцы якіх у наш час няма ніякіх пабудоў.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































