
Віншуем з узнагародай!
- Details
- Створана 19.10.2018 14:44
Дырэктар ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» Таццяна Мікалаеўна Адамян узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 18 кастрычніка 2018 года ў г. Мінску пад час правядзення рэспубліканскай калегіі, прымеркаванай да Дня работнікаў культуры. Ганаровую ўзнагароду ўручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар.
Калектыў бібліятэкі ад усёй душы віншуе Таццяну Мікалаеўну з высокай узнагародай і жадае далейшых поспехаў у працы, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту!


































