
Узнагароджанне па выніках першага рэспубліканскага конкурсу на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі
- Details
- Створана 23.10.2018 13:20
Урачыстае падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі» і ўзнагароджанне адбылося 18 кастрычніка на V Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры».
Сектар «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» заняў II месца ў намінацыі «Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі» і быў узнагароджаны дыпломам, каштоўным прызам, а таксама прадукцыяй Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.


































