
Сустрэча з Анастасіяй Майскай «Спазнай Швецыю»
- Details
- Створана 24.10.2018 10:59
22 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з дырэктарам Цэнтра шведскіх даследаванняў Анастасіяй Майскай (г. Мінск) «Спазнай Швецыю».
Асноўная дзейнасць Цэнтра шведскіх даследаванняў – арганізацыя і правядзенне культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў з мэтай распаўсюджвання ведаў пра Швецыю.
Анастасія Майская расказала пра гісторыю, культуру, сучаснае сацыяльна-палітычнае і эканамічнае жыццё Швецыі. Распавяла аб самім цэнтры і вывучэнні ў ім не толькі шведскай, але і нарвежскай, фінскай, дацкай, нідэрландскай і ісландскай моў, дала інфармацыю аб навучальных праграмах у Швецыі, і правяла інтэрактыўныя гульні з прызамі.


































