
Экскурсія для навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж»
- Details
- Створана 05.11.2018 09:55
1 лістапада супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры правялі аглядную экскурсію па бібліятэцы для навучэнцаў II курса УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж» спецыяльнасці «Эканаміст па маркетынгу».
Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе структурнымі падраздзяленнямі, інфармацыйнымі рэсурсамі. У аддзеле для навучэнцаў была падрыхтавана выстава перыядычных выданняў па іх спецыялізацыі.


































