
У гасцях у кнігі
- Details
- Створана 19.11.2018 13:25
17 лістапада ў бібліятэцы прайшла сустрэча «У гасцях у кнігі» з цыкла канцэртна-пазнавальных праграм для будучых мам «Выткаць душу з нот» Віцебскай абласной філармоніі.
У выкананні салістаў філармоніі Аксаны Новікавай, Сяргея Белавусава, Леаніда Кажарскага пад акампанемент Таццяны Шахрай гучалі шэдэўры класічнай музыкі, рамансы. Для будучых мам была арганізавана кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры.


































