
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віртуальная экскурсія па Віцебску: Ад Смаленскай да Коннай плошчы»
- Details
- Створана 27.11.2018 08:54
22 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віртуальная экскурсія па Віцебску: ад Смаленскай да Коннай плошчы». Віртуальную экскурсію для слухачоў курсаў правяла галоўны захавальнік фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Давідоўская.
Мураваныя гандлёвыя рады на Смаленскай рынкавай плошчы, што запаўняліся гандлярамі і пакупнікамі па выхадных днях, будынак былой першай паліцэйскай часткі, прыстасаваны пад тэатр, гучныя прэм'еры, гастролі знакамітых артыстаў – жыццё губернскага горада была даволі насычанае. Большасці будынкаў, якія знаходзяцца ў раёне Смаленскай і Коннай плошчаў, ужо даўно няма, але некаторыя з іх можна было ўбачыць на фотаздымках з фонду Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































