
Літаратурныя чытанні з Манфрэдам Тайзэнам
- Details
- Створана 14.12.2018 11:09
11 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна ў рамках 20-годдзя нямецкай чытальнай залы пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску прайшла сустрэча з пісьменнікам Манфрэдам Тайзэнам.
Першая частка гутаркі была прысвечана актуальным праблемам карыстання смартфонамі, сацыяльнымі сеткамі і пошукавымі сэрвісамі. У другой частцы мерапрыемства адбыліся аўтарскія чытанні. Пісьменнік пазнаёміў гасцей са сваёй кнігай «Einer von 11» ( «Адзін з 11»), а таксама падзяліўся асабістым вопытам стварэння мастацкага тэксту.


































