
Сустрэча з кампазітарам Аляксандрам Івановым
- Details
- Створана 16.01.2019 09:44
15 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася сустрэча з кампазітарам Аляксандрам Івановым. Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Віцебску. У 1990 г. скончыў тэарэтычнае аддзяленне Віцебскага музычнага вучылішча (клас Н. М. Усцінавай), у 1997 г. – Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю (клас Б. І. Цішчанкі). З 1999 г. член Беларускага саюза кампазітараў. Працуе выкладчыкам у ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 4».
Кампазітарам напісаны 7 сімфоній, сюіты і варыяцыі для аркестра, аднаактовыя балеты «Папялушка» і «Залатое цяля», 2 скрыпічных канцэрта, 3 струнных квартэта, санаты, вакальныя і харавыя цыклы, музыка для дзяцей і іншыя творы.
Аляксандр Віктаравіч падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі пра гады вучобы ў кансерваторыі, расказаў пра педагогаў, сустрэчы з цікавымі людзьмі. У выкананні аўтара гучалі творы на вершы віцебскіх паэтаў, а таксама адбылася прэм'ера «Пецярбургскіх вальсаў».


































