
Творчая сустрэча з паэтэсай Людмілай Сіманёнак
- Details
- Створана 25.01.2019 08:44
Праект «Чалавек Слова»
23 студзеня ў бібліятэцы ў рамках праекта «Чалавек Слова» прайшла творчая сустрэча з паэтэсай, загадчыкам літаратурнай часткай Беларускага тэатра «Лялька» Людмілай Сіманёнак.
На вечарыне прагучалі вершы аб Радзіме, каханні і сяброўстве, а таксама гумарыстычныя творы. Людміла распавяла пра сваю сям'ю, дзяцінства і вучобу ў школе і інстытуце.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная падкрэсліла высокія асабістыя якасці і творчую адоранасць Людмілы Сіманёнак. Пісьменнік Франц Сіўко адзначыў не толькі вялікі паэтычны талент, але і выразную грамадзянскую пазіцыю Людмілы, яе гатоўнасць заўсёды падтрымаць сяброў.
Прысутныя з задавальненнем слухалі літаратурныя пародыі на вершы Людмілы Сіманёнак у выкананні паэта-гумарыста Міхася Мірановіча.
Прадстаўнікі творчага калектыву Беларускага тэатра «Лялька» – мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук, акцёры Аляксандр і Вольга Маханьковы, Вольга Лазебная і мастак Вячаслаў Шайнураў не толькі павіншавалі Людмілу, але і разыгралі сапраўдны спектакль.
Песні на вершы Людмілы Сіманёнак прагучалі ў выкананні віцебскага барда Яўгена Савельева.


































